Запрашаем у беларускамоўную групу

 Кожны чалавек належыць да пэўнага народа, у кожнага народа ёсць свая гісторыя, свае карані і звычаі. Кожны чалавек павінен ведаць сваю родную мову, спяваць свае народныя песні, танцаваць свае народныя танцы, ведаць, як з веку ў век святкаваліся святы ў родным краі. І далучацца да роднай мовы, гісторыі, культуры сайго народа трэба з маленства.

     У 2023/2024 навучальным годзе на беларускай мове ў установе адукацыі працуе першая малодшая група. Дзеці гэтай групы, пачынаючы з першага малодшага ўзросту, засвойваюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі на роднай беларускай мове.  Адукацыйны працэс у гэтай групе арганiзаваны такiм чынам, каб вынік засваення выхаванцамі ведаў і ўяўленняў быў паўнавартасным i эфектыўным. Ў групе створаны адпаведныя ўмовы i асяроддзе. Родная мова ў адукацыйным працэсе засвойваецца выхаванцамi дзякуючы выкарыстанню педагогамі асноўнага віду дзейнасці - гульні.

     Выхавальнікі дашкольнай адукацыі  для развiцця беларускага маўлення выхаванцаў  паступова ўводзяць новыя беларускія словы ў розныя вiды дзейнасцi: рэжымныя  моманты, гульнi, заняткi. Найбольш каштоўны матэрыял пры гэтым – творы вуснай народнай творчасцi, беларускiя народныя гульнi, тэатральна-гульнявая дзейнасць. Выхаванцамi завучваюцца вершы, чытанне кароткiх тэкстаў беларускiх аўтараў у адпаведнасцi са зместам  вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Заняткі, якія праводзяць педагогі-спецыялісты (музычны кіраўнік, кіраўнік фізічнага выхавання),  таксама арганізаваны на беларускай мове. Пры гэтым дзецi лёгка запамiнаюць беларускiя словы, ужываюць іх у паўсядзенным жыццi, маюць стасункі на беларускай мове.  

   Сумесна з законнымi прадстаўнiкамі выхаванцаў выхавальнікі  праводзяць бацькоўскiя сходы, якiя ўключаюць вусныя і пiсьмовыя кансультацыi аб засваенні выхаванцамі роднай мовы, што спрыяе папулярызацыі беларускай мовы і сярод бацькоў.